Указам Прэзідэнта ўдасканальваецца кіраванне жылфондам і дзейнасць у сферы будаўніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка падпісаў Указ № 130, якім асобныя ўказы Кіраўніка дзяржавы прыводзяцца ў адпаведнасць з Кодэксам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці і Законам "Аб змяненні законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі", якія ўступілі ў сілу ў 2024 годзе.
Прадугледжваецца змяненне 13 указаў Прэзідэнта. У прыватнасці, выключаюцца нормы, якія змешчаны ў Кодэксе і Законе, удакладняецца тэрміналогія, асобныя акты прызнаюцца страціўшымі сілу.