Указам Прэзідэнта ў Беларусі дадаткова адрэгулявана дзейнасць банкаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 снежня падпісаў Указ № 435 "Аб рэгуляванні дзейнасці банкаў".

    Дакументам змяняецца склад крыніц фінансавання банкамі расходаў на набыццё (мадэрнізацыю) асноўных сродкаў. У склад такіх крыніц уключаюцца фонды, што ўтвараюцца за кошт прыбытку, які застаецца ў распараджэнні банкаў пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), а таксама іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовы бюджэты. Пры гэтым замежныя крэдыты выключаюцца са складу крыніц набыцця (мадэрнізацыі) асноўных сродкаў.

    Дакументам таксама ўстанаўліваецца, што стварэнне і выкарыстанне банкамі фондаў, якія ўтвараюцца за кошт прыбытку, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Нацыянальным банкам.

    З прыняццем гэтага Указа прызнаецца страціўшым сілу Указ № 271 ад 15 мая 2008 года.