Удзел у рэспубліканскім суботніку

  • 7
  • 0:51

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўнік дзяржавы працаваў на добраўпарадкаванні плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Плошча размешчана на праспекце Пераможцаў на тэрыторыі будынка Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа", што знаходзіцца на рэканструкцыі. Яна ўяўляе сабой круг радыусам 50 м. Са стэлай - флагштокам дзяржаўнага сцяга ў цэнтры плошча звязваецца з галоўным фасадам выставачнага павільёна лесвіцай шырынёй 24 м. Агульная вышыня канструкцыі флагштока складае 70 м.

На аб'екце вядуцца работы па абліцоўцы падпорных сцен, машчэнню пакрыцця, наладцы сістэмы падняцця сцяга, азеляненню. Кіраўнік дзяржавы разам з іншымі ўдзельнікамі суботніка выконваў работу па стварэнню бетоннай асновы пад гранітнае машчэнне плошчы.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька расказаў Прэзідэнту аб перспектывах развіцця тэрыторый у межах праспекта Пераможцаў, у тым ліку аб будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю гандлёвых цэнтраў, транспартнай развязкі, шматфункцыянальнага цэнтра са спартыўнымі аб'ектамі, аквапарку, стварэнні зялёных зон. Запланаваны мадэрнізацыя і рамонт фасадаў некаторых будынкаў.

Палова грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будзе накіравана на падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў, а таксама мерапрыемствы па правядзенню Года беражлівасці. Другая палавіна выручаных сродкаў будзе накіравана Міністэрству аховы здароўя на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для рэанімацыйных мерапрыемстваў.