Удзел у рэспубліканскім суботніку
- 10
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўнік дзяржавы працаваў у сталічным мікрараёне Каменная Горка на будаўніцтве дзіцячай паліклінікі.
Брыгада Аляксандра Лукашэнкі выконвала работы па ўладкаванні цэментна-пясчаных сцяжак у памяшканнях і калідоры першага паверха будынка паліклінікі. На аб'екце працавалі тры брыгады, у складзе якіх былі таксама шматдзетныя сем'і.
Будаўніцтва гэтай дзіцячай паліклінікі было пачата ў кастрычніку 2012 года. Плануецца, што ўсе работы будуць завершаны да канца 2015 года. Паліклініка будзе разлічана на 480 наведванняў у змену. Тут будуць функцыянаваць 2 педыятрычныя аддзяленні, аддзяленні спецыялізаванай медыцынскай дапамогі, медыцынскага абслугоўвання арганізаванага дзяцінства, уключаючы падлеткавую службу і раённы цэнтр дружалюбных адносін да падлеткаў "ЮНІКС", аддзяленні прамянёвай і функцыянальнай дыягностыкі, медыцынскай рэабілітацыі. Таксама ў паліклініцы прадугледжаны тры басейны, адзін з якіх прызначаны для заняткаў з дзецьмі да 18 гадоў і інвалідамі. Плануецца правядзенне водалячэння (розны выбар бальнеалячэння, гідрамасажных працэдур), будзе адкрыты кабінет спелеатэрапіі. Пры ўводзе ў эксплуатацыю ўстановы плануецца ўкараненне праграмы "WEB-паліклініка", што ўключае ў сябе падключэнне тэлефоннай лініі і мультымедыйных тэрміналаў да сеткі інтэрнэт, электроннае табло, праграмны комплекс "Электронная чарга", а таксама забеспячэнне мультысэрвіснасці. З улікам лячэбна-дыягнастычнай базы новай паліклінікі тут плануецца адкрыццё раённага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, цэнтра ранняга ўмяшання і цэнтра функцыянальнай дыягностыкі, а таксама раённага артадантычнага кабінета для дзяцей.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта будзе ў нейкай ступені эксперыментальная суперпаліклініка для дзяцей.
Прэзідэнт падкрэсліў, што яна будзе поўнасцю ўкамплектавана неабходным медыцынскім персаналам.
"Нам бы іншае пытанне вырашыць: каб вы цанілі сваё здароўе. Самая вялікая праблема ў нашым грамадстве сёння - медыцынскае абслугоўванне, ахова здароўя, бясплатнае (як у народзе кажуць), г.з. чалавек прыходзіць і не плаціць, таму не хочуць цаніць сваё здароўе. Нехта напіўся, нехта курыць, а гэта галоўная прычына анкалогіі, нехта баіцца не тое што прабегчыся, а нават пяшком прайсціся. Я ўжо не гавару пра харчаванне", - адзначыў Прэзідэнт.
Пасля заканчэння работ Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з журналістамі.
Кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў прыняты нядаўна Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".
Прэзідэнт падкрэсліў, што дакумент накіраваны супраць дармаедаў, а не сумленных людзей, якія хочуць працаваць і зарабляць.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, тыя, хто сёння працуе і хоча працаваць, поўнасцю падтрымліваюць прыняты дэкрэт. "Таму што, напэўна, не вельмі, калі ты працуеш з раніцы да вечара і глядзіш, каб сям'ю накарміць, апрануць і гэтак далей, а некаторыя, наогул не напружваючыся, на "Лексусах", "БМВ", "Мерседэсах" раз'язджаюць, не выплачваючы нават капейкі падаткаў у дзяржаўную казну. У паліклініку, школу, дзіцячы сад, яшчэ некуды - яны першымі. Дык там таксама грошы, гэта ж пабудавана за грошы людзей", - адзначыў Прэзідэнт. "Таму ўсе павінны несці адпаведную нагрузку", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не трэба апасацца, што пад дзеянне дэкрэта агулам трапяць і неабароненыя слаі грамадства. Прэзідэнт адзначыў: тыя, хто трапіў у складаную сітуацыю, у прыватнасці, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, інваліды, маюць пэўныя льготы і на іх распаўсюджваецца адпаведнае заканадаўства. "Тыя, хто працуе і дзетак гадуюць да 7 гадоў, - чаго перажываць? Ты ніякі не дармаед, гадуй сваіх дзяцей", - сказаў Прэзідэнт.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер акуратна і ўважліва адсочваецца ўся інфармацыя, у тым ліку ў СМІ, дзе выказваецца некаторая занепакоенасць наконт дэкрэта № 3.
"Да канца года Адміністрацыя Прэзідэнта будзе маніторыць сітуацыю, каб, сапраўды, не дай бог, ніхто незаслужана не пацярпеў ад гэтых нагрузак, так званага дармаедства", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Таму не трэба перажываць і напружвацца. Усё будзе нармальна. Калі я падпісаў дакумент, гэта не значыць, што я падпісаў яго напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, каб укалоць насельніцтва. Ні ў якім разе. Я проста хачу паступіць як дзяржаўны чалавек, а не як палітык. Таму што ці мне, ці некаму пасля прэзідэнцкіх выбараў трэба ж працаваць. І папулізм тут не да месца. І ўмовы павінны быць роўныя і нармальныя", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што, прапануючы гэты дэкрэт грамадству, зыходзіў з настрояў тых, хто працуе. "Я не кажу, што ён ідэальны. Вы бачыце, я нават не абараняю яго. Мы глядзім, нармальны ён ці не, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Памыліліся - паправім, але трэба даць магчымасць, каб гэты дакумент папрацаваў. А пасля дапрацуем. Дзе памыліліся, мы папросім прабачэння і паправім. Да канца года сітуацыю выправім".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсім, хто хоча зарабіць, будзе дадзена такая магчымасць. "Не хочаш працаваць - заплаці сярэдні падатак", - сказаў Прэзідэнт.
"Дык гэта мы яшчэ паўкроку зрабілі, а сапраўдны дармаед павінен думаць аб тым, што заўтра мы зробім другі крок, каб прымусіць яго працаваць", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Па просьбе журналістаў Прэзідэнт расказаў, дзе мае намер быць у дні святкавання 70-годдзя Перамогі.
"Напэўна, 7-8 мая мы зможам з дэлегацыямі з Беларусі наведаць Маскву, прадэманстраваць наша адзінства з рускім народам і іншымі. Магчыма, ускладзём вянкі да магілы Невядомага салдата, як мы гэта робім. 8 мая там будуць мерапрыемствы ў рамках ЕАЭС, СНД, АДКБ, таму я, зразумела, не магу не прыняць у гэтым удзел", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 9 мая збіраецца быць у Мінску і прымаць парад да 70-годдзя Перамогі.
Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў, што ваенны парад можа прымаць толькі галоўнакамандуючы. "У нас 9 мая будзе свой такі ж парад, як у Маскве", - сказаў ён.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што не падтрымлівае палітыкаў, якія амбіцыйна адмаўляюцца прыехаць на ўрачыстасці ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Маскву, хоць раней абяцалі.
"Па розных прычынах тыя або іншыя лідары дзяржаў могуць адмовіцца прыехаць у гэты дзень у Маскву на ўрачыстасці. Напрыклад, калі ў іх дома адпаведныя ўрачыстасці. Мы будзем толькі рады, што разам з намі Дзень Перамогі святкуюць і ў іншых краінах. Калі ж гэта ў плане выпаду супраць Расіі і не толькі супраць Расіі, а супраць таго савецкага народа і народаў Усходняй Еўропы, якую мы вызвалялі, гэта супраць іх выпад - гэта няправільна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Журналісты пацікавіліся ў Прэзідэнта, ці даводзілася яму нешта рабіць дзеля піяру.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што з'яўляецца прыхільнікам адкрытай палітыкі.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што не трэба піярыцца на тым, што чалавек не ўмее рабіць. Ён растлумачыў, што часам яму раяць зрабіць пэўныя рэчы. "Мне кажуць: вы ведаеце, гэта трэба зрабіць, каб людзі бачылі. Я разумею, што трэба, але заўсёды кажу, што буду рабіць тое, што раблю заўсёды, таму што піярыцца і паказваць, што ты лепшы, чым ёсць, - гэта на месяц або на паўгода, ну на год. Але я 20 гадоў Прэзідэнт і гэта даўно вылезла б", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Можаш - рабі, не можаш - не рабі, - дадаў ён. - Не трэба рабіць тое, што ты не ўмееш рабіць, толькі дзеля таго, каб прапіярыцца".