Удзел у рэспубліканскім суботніку

  • 2
  • 0:44

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка па традыцыі прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку. На гэты раз Кіраўнік дзяржавы працаваў на будаўніцтве культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу ў жылым раёне Чыжоўка.

Пасля прыбыцця на аб'ект Прэзідэнту далажылі аб ходзе будаўнічых работ, а таксама аб планах па добраўпарадкаванні і развіцці прылеглых тэрыторый.

Затым Аляксандр Лукашэнка прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі, распісаўся ў адпаведным журнале і прайшоў на будпляцоўку. Брыгада Кіраўніка дзяржавы выконвала работы па ўстаноўцы апалубкі і бетанаванні прыступкі ростверкаў малой арэны.

Акрамя таго, на аб'екце працавалі брыгады пад кіраўніцтвам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея і Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалая Корбута, брыгада спартсменаў хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск" (пасля завяршэння будаўніцтва "Чыжоўка-Арэна" атрымае статус дамашняй для гэтага хакейнага клуба) і маладзёжная жаночая брыгада.

У складзе комплексу запраектаваны дзве арэны: вялікая і малая. Будаўніцтва пачалося ў кастрычніку 2010 года, а завяршэнне асноўнага комплексу работ запланавана на снежань 2012 года. Увод комплексу ў эксплуатацыю ў поўным аб'ёме павінен адбыцца ў чэрвені 2013 года.

Пасля завяршэння суботніка Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ, якія датычыліся раскрыцця тэракта ў мінскім метро і актуальных пытанняў развіцця краіны.