У Нацыянальным банку скасоўваюцца галоўныя ўпраўленні па абласцях

    Для далейшай аптымізацыі структуры Нацыянальнага банка і яго штатнай колькасці з 1 сакавіка 2022 года скасоўваюцца яго галоўныя ўпраўленні па абласцях. Адпаведны Указ № 392 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 кастрычніка.

    Гэта рашэнне абумоўлена значным скарачэннем рэалізуемых галоўнымі ўпраўленнямі банка функцый.

    Выкананне астатніх функцый будзе ўскладзена на структурныя падраздзяленні цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка без павелічэння іх штатнай колькасці і ў рамках выконваемых імі задач згодна з дзеючымі палажэннямі.