У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змяненні
У мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання лічбавага развіцця ўнесены змяненні ва Указ ад 7 красавіка 2022 года № 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі". Адпаведны Указ № 200 падпісаў 19 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакумент накіраваны на далейшую актывізацыю рэгіянальнага лічбавага развіцця за кошт сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў, пашырэнне пераліку паслуг галіновых офісаў лічбавізацыі і РУП "Цэнтр лічбавага развіцця", якія аказваюцца дзяржаўным органам і арганізацыям за кошт бюджэтных сродкаў, у тым ліку па планаванні іх лічбавага развіцця, суправаджэнні інфармацыйных сістэм, маштабаванні пілотных праектаў.
З улікам значнасці пытанняў лічбавага развіцця для эканомікі ўказам таксама замацоўваецца, што Прэм'ер-міністр Беларусі курыруе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ўзначальвае Наглядальны савет Парка высокіх тэхналогій.