У Беларусі заснаваны эмблема, сцяг і нагрудны знак узнагароды Дзяржстандарту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў Указ № 97 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі".

    У адпаведнасці з дакументам заснаваны эмблема, сцяг і нагрудны знак узнагароды Дзяржстандарту, а таксама палажэнне аб гэтых геральдычных сімвалах, іх апісанне і выявы.

    Эмблема ўяўляе сабой круг сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана залацістая літара Q - сімвал якасці. Унутры адлюстраваны контуры Беларусі і абрэвіятура СТБ (стандарт Беларусі).

    Сцяг і нагрудны знак узнаўляюць выяву эмблемы.

    Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў прызначана садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Дзяржстандарту.