У Беларусі ўводзіцца збор за рэалізацыю нафты на ўнутраным рынку
У Беларусі ўводзіцца збор за рэалізацыю нафты на ўнутраным рынку. Адпаведны Указ № 173 падпісаў 13 мая Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам вызначана, што плацельшчыкамі гэтага збору з'яўляюцца арганізацыі, якія ажыццяўляюць здабычу і рэалізацыю сырой нафты, што паходзіць з Беларусі.