Устаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя Службы бяспекі Прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка падпісаў Указ № 183 аб устанаўленні юбілейнага медаля "30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
На аверсе медаля ў цэнтры размешчаны геральдычны знак - эмблема Службы бяспекі, а ў ніжняй частцы - лічбы "1994" і "2024". На рэверсе - вянок з лістоў лаўра і дуба, перавіты каля асновы стужкай, і надпіс "30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Узнагароджваць юбілейным медалём будуць ваеннаслужачых і цывільны персанал Службы бяспекі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама яе ветэранаў і іншых асоб, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржорганаў і іншых структур са Службай бяспекі.