У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 230 аб устанаўленні юбілейнага медаля "30 год органам фiнансавых расследаванняў Беларусі".

    Указам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго. 

    На правым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака - эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс "Айчына Гонар Прафесіяналізм", унізе - стужка з лічбамі "1992-2022".

    На адваротным баку размешчаны надпіс "30 год органам фiнансавых расследаванняў Беларусi", а па акружнасці - вянок з лаўровага і дубовага лісця.

    Юбілейным медалём будуць узнагароджваць работнікаў і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.