У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя КДК

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня падпісаў Указ № 220 аб устанаўленні юбілейнага медаля "30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь".

    Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

    На аверсе ў цэнтры медаля размешчаны геральдычны знак - эмблема КДК, па акружнасці - стужка з арнаментам, а ўнізе - рэльефны надпіс "30 год". На рэверсе - надпіс "Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь", стылізаваная лаўровая галіна і даты "1994-2024".

    Узнагароджваць медалём будуць работнікаў і ветэранаў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы, а таксама іншых асоб - за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад проціпраўных дзеянняў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны.

    Юбілейная дата будзе адзначацца 2 жніўня 2024 года, у дзень стварэння Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правапераемнікам якой з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю.