У Беларусі ўдасканальваецца заканадаўства аб рэгуляванні фірменнага гандлю
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 ліпеня Указ № 283 аб прызнанні страціўшымі сілу ўказаў Прэзідэнта Беларусі. Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення заканадаўства аб рэгуляванні фірменнага гандлю ў адпаведнасць з Законам ад 4 студзеня 2021 года, якім унесены папраўкі ў Закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь".
Страціўшымі сілу прызнаюцца Указ № 113 "Аб развіцці фірменнага гандлю" ад 20 сакавіка 1996 года, а таксама нормы іншых указаў, якія прадугледжваюць унясенне ў яго змяненняў і дапаўненняў.