У Беларусі ўдасканалілі ўмовы дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 265, накіраваны на ўдасканаленне ўмоў дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў і выканання інавацыйных праектаў.

    Дакументам зацверджана новая рэдакцыя палажэння аб парадку стварэння суб'ектаў інавацыйнай структуры, якой прадугледжаны экспертыза бізнес-праекта юрыдычнай асобы, умовы рэгістрацыі рэзідэнтаў тэхнапаркаў і прымянення кампенсуючых ільгот.

    Устаноўлены таксама парадак дзейнасці фондаў інавацыйнага развіцця тэхнапаркаў на перыяд з 2023 па 2027 год, у тым ліку крыніцы іх фарміравання, напрамкі выкарыстання, умовы ліквідацыі. 

    Прыняцце Указа дасць магчымасць актывізаваць дзейнасць навукова-тэхналагічных паркаў, стварыць дадатковыя рабочыя месцы і палепшыць умовы развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рэгіёнах.