У Беларусі ўдасканальваюцца працэдуры дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і ІП
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання", якім гэтыя працэдуры ўдасканальваюцца.
У прыватнасці, Законам прадугледжваецца парадак дзяржрэгістрацыі юрыдычнай асобы, якая дзейнічае на падставе тыпавога статута. Неабходнасць атрымання юрыдычнай асобай пасведчання аб дзяржрэгістрацыі выключаецца.
У той жа час абмяжоўваецца дзяржрэгістрацыя новых суб'ектаў гаспадарання ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы і ўзнагароджанняў.
У выпадках, калі рэарганізацыя юрыдычнай асобы прызнаецца несапраўднай і адбываецца яе аднаўленне ў ранейшым статусе, уводзіцца інстытут знешняга кіравання.
Акрамя таго, Законам адначасова карэкціруецца шэраг іншых актаў (6 кодэксаў і 23 законы), таксама з улікам прыняцця Кодэкса грамадзянскага судаводства, змяненняў у грамадзянскім заканадаўстве, уключаючы пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці.