У Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы для будаўніцтва арэнднага жылля
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 сакавіка Указ № 112 "Аб асаблівасцях выкарыстання арэнднага жылля", накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для будаўніцтва арэнднага жылля, а таксама павышэння эфектыўнасці яго выкарыстання.
Указам прадугледжваецца магчымасць будаўніцтва арэнднага жылля дзяржаўнымі арганізацыямі за кошт уласных сродкаў і (або) з прыцягненнем крэдытаў, самастойнага вызначэння парадку і ўмоў прадастаўлення гэтага жылля ў адпаведнасці з лакальнымі прававымі актамі (у тым ліку калектыўнымі дагаворамі), а таксама ўстанаўлення памеру платы за карыстанне такім жыллём для сваіх работнікаў. Пры гэтым грашовыя сродкі, атрыманыя ад здачы пабудаванага арэнднага жылля, будуць заставацца ў арганізацый і накіроўвацца на будаўніцтва новага арэнднага жылля, пагашэнне крэдытаў, прыцягнутых на яго будаўніцтва, а таксама на ўтрыманне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, звязанай з эксплуатацыяй жыллёвага фонду.
Дакументам таксама прадастаўляецца права выканкамам вызваляць грамадзян ад платы за карыстанне арэндным жыллём камунальнага жыллёвага фонду, якое патрабуе рамонту, пры ўмове яго выканання са згоды грамадзян за кошт уласных сродкаў.