У Беларусі ствараецца сістэма грамадскіх інспектараў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падпісаў Указ № 339 "Аб грамадскіх інспектарах".
У адпаведнасці з дакументам на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю ствараецца сістэма грамадскіх інспектараў. Імі могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях садзейнічаць кантралюючым органам. Грамадскія інспектары будуць выконваць названыя функцыі на грамадскіх пачатках у вольны ад асноўнай работы або вучобы час.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія аб'яднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да работы ў якасці грамадскіх інспектараў, у тым ліку для выканання сацыяльна значных задач, напрыклад маніторынгу цэн на тавары першай неабходнасці, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.
Метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю грамадскіх інспектараў будзе ажыццяўляць Камітэт дзяржаўнага кантролю.