У Беларусі ствараецца Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 244, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца стварэнне ў Мінску ведамаснай установы адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь".
Навучанне ў інстытуце будзе праходзіць па адукацыйных праграмах, распрацаваных пад агульным кіраўніцтвам Следчага камітэта з улікам максімальнай практыка-арыентаванасці вучэбнага матэрыялу, з выкарыстаннем сучасных методык расследавання злачынстваў, а таксама інфармацыйных і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў ведамства.
У дзённай форме навучання будуць рэалізоўвацца дзве адукацыйныя праграмы: павышэння кваліфікацыі следчых па актуальных пытаннях службовай дзейнасці і перападрыхтоўкі супрацоўнікаў Следчага камітэта, упершыню назначаных на пасады, а таксама супрацоўнікаў з ліку рэзерву для назначэння на пасады кіраўнікоў следчых падраздзяленняў. Плануецца, што слухачамі інстытута будуць 650 чалавек у год.
Акрамя таго, плануецца праводзіць навукова-даследчую работу, задзейнічаць патэнцыял супрацоўнікаў для ўдзелу ў распрацоўцы законапраектаў, дзяржаўных праграм, правядзення прыкладных навуковых даследаванняў па актуальных праблемах крымінальнага дасудовага вядзення па справе. У перспектыве магчымы экспарт адукацыйных паслуг.
Колькасць супрацоўнікаў інстытута будзе сфарміравана за кошт ужо існуючага штату Следчага камітэта.