У Беларусі прыняты меры па стымуляванні інвестыцыйнай і экспартнай дзейнасці фармвытворцаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 327 "Аб развіцці фармацэўтычнай прамысловасці".

    Дакумент накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх фармацэўтычных арганізацый на рынку лекавых сродкаў.

    Указам прадугледжваюцца меры па стымуляванні інвестыцыйнай і экспартнай дзейнасці фармацэўтычных вытворцаў. У прыватнасці, пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў вытворцы фармацэўтычнай прадукцыі будуць вызваляцца ад выплаты ПДВ і мытных пошлін адносна ўвозімага абсталявання, а таксама па рашэнні Урада ім будзе вяртацца частка працэнтаў за карыстанне крэдытамі.

    Акрамя таго, ствараюцца дадатковыя ўмовы для імпартазамяшчэння праз механізмы, прадугледжаныя дзяржаўнымі праграмамі.

    Прынятыя меры дадуць магчымасць умацаваць лекавую бяспеку краіны, актывізаваць вытворчасць і рэалізацыю фармацэўтычнай прадукцыі, надаць імпульс развіццю новых высокатэхналагічных вытворчасцей у галіне.