У Беларусі прыняты дадатковыя меры, каб выключыць бескантрольны вываз пілапрадукцыі

    У Беларусі прыняты дадатковыя меры, накіраваныя на выключэнне бескантрольнага вывазу драўніны з нізкай ступенню перапрацоўкі. Гэта прадугледжана Дэкрэтам № 5, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 кастрычніка.

    Дэкрэт таксама накіраваны на стварэнне роўных умоў для ўсіх удзельнікаў рынку пілапрадукцыі і фарміраванне справядлівых рыначных цэн. Ім карэкціруецца Дэкрэт № 6 ад 7 мая 2012 года "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці".

    Падпісаным дакументам адмяняецца норма аб вызваленні суб'ектаў гаспадарання ад абавязковага заключэння здзелак па экспарце пілапрадукцыі і шчэпак на біржавых таргах.

    Дэкрэт уступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.