У Беларусі актуалізаваны Закон аб таварных біржах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб таварных біржах", які ўдасканальвае і актуалізуе нормы адпаведнага дакумента ад 5 студзеня 2009 года.
Закон змяшчае палажэнні, накіраваныя на фарміраванне нацыянальнай сістэмы біржавых цэнавых індэксаў і каціроўкі цэн. У ім замацаваны асноўныя прынцыпы біржавой дзейнасці і спрошчаны працэдуры заключэння дагавораў на біржавое абслугоўванне.
Акрамя таго, пашыраны і ўдакладнены функцыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" ў сферы біржавога гандлю.
Маёмасныя правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці аднесены да біржавога тавару і дапушчаны да біржавога гандлю.