Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам

    Прэзідэнты Беларусі і Злучаных Штатаў Амерыкі Аляксандр Лукашэнка і Дональд Трамп 15 жніўня правялі тэлефонную размову. Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых кропках, уключаючы Украіну.

    Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць кантакты. Прэзідэнт Беларусі запрасіў Дональда Трампа з сям'ёй у Мінск, і гэта запрашэнне было прынята.