Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вечарам 2 чэрвеня правялі тэлефонную размову. Яе галоўнай тэмай сталі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін.

    У час размовы закраналася пытанне арганізацыі і правядзення XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Мінску і Мінскай вобласці.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі і міжнародны парадак дня, абстаноўку ў рэгіёне.

    Таксама сярод тэм, якія абмяркоўваліся, - гандлёва-эканамічныя адносіны ў сувязі з увядзеннем расійскім бокам новай сістэмы пацвярджэння чакання тавараў (СПЧТ).