Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 15 лістапада.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку разгледзеўшы новыя перспектыўныя праекты. У прыватнасці, прэзідэнты закранулі пытанне будаўніцтва новага энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанні абароны і бяспекі.

    Асобна ў размове кіраўнікі дзяржаў спыніліся на сітуацыі, якая складваецца на граніцы Саюзнай дзяржавы.

    Больш падрабязна абмеркаваць пытанні і тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час - перш за ўсё ў ходзе маючага адбыцца ў канцы лістапада ў Бішкеку саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.