Тэлефонныя размовы з Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Прэзідэнт Беларусі 7 студзеня правёў тэлефонныя размовы з Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Аляксандр Лукашэнка спачатку з Ніколам Пашынянам, а затым з Уладзімірам Пуціным абмеркаваў актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, двухбаковыя адносіны і падзеі ў Казахстане.
Закранаючы тэматыку дзейнасці міратворчых сіл АДКБ у Казахстане, лідары ў час размоў падкрэслілі, што адной з галоўных іх задач з'яўляецца недапушчэнне пранікнення ў Казахстан бандфарміраванняў звонку. Каб самі казахстанцы, народ гэтай краіны, самастойна маглі вырашыць свае ўнутраныя праблемы.