Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана. Тэлефонная размова адбылася ў час знаходжання Кіраўніка дзяржавы ў Ташкенце. Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў разам патэлефанавалі азербайджанскаму калегу.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя і шмат сіл для рэалізацыі ўсяго задуманага на карысць дружалюбнага народа Азербайджана.

"У асобе Беларусі Вы маеце надзейнага сябра, які падзяляе падыходы да пабудовы справядлівых і раўнапраўных міждзяржаўных адносін, умацавання бяспекі, дыялогу і даверу", - падкрэсліў Прэзідэнт.