Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнікі дзяржаў з цеплынёй павіншавалі адзін аднаго з Новым годам.

    Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку навагодняму звароту свайго калегі, які паспеў ужо асабіста паглядзець у інтэрнэце.

    Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю апошніх дзён, у тым ліку падзеі, звязаныя з атакай беспілотнікаў на рэзідэнцыю Прэзідэнта Расіі. У час размовы былі закрануты і іншыя найбольш актуальныя пытанні.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб маючых адбыцца сустрэчах пасля Новага года і сумесных мерапрыемствах.