Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам адбылася 30 красавіка па ініцыятыве іранскага боку.
Масуд Пезешкіян праінфармаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы аб сітуацыі ў рэгіёне Персідскага заліва, а таксама аб пазіцыі афіцыйнага Тэгерана на перагаворах са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Субяседнікі канстатавалі, што галоўнай перашкодай для выпрацоўкі мірных дамоўленасцей выступае адсутнасць даверу.
Беларускі лідар падкрэсліў зацікаўленасць нашай краіны ў больш хуткім урэгуляванні канфлікту. У сваю чаргу Прэзідэнт Ірана падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прынцыповую і паслядоўную пазіцыю.