Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у Беларусі Вольфрамам Маасам
- 1
Беларусь і Германія могуць істотна паглыбіць узаемадзеянне. Такі пункт гледжання выказаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у Беларусі Вольфрамам Маасам, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь лічыць прыярытэтным супрацоўніцтва з Германіяй і рэалізуе многае з улікам вопыту гэтай краіны. У прыватнасці, у беларускай прамысловасці шмат мадэрнізуецца з улікам германскіх стандартаў, з выкарыстаннем германскага абсталявання і тэхналогій.
Прэзідэнт лічыць перспектыўным далейшае развіццё адносін з Германіяй: "Калі мы прыкладзём сумесныя намаганні, то можам значна паглыбіць адносіны паміж Беларуссю і Германіяй".
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў: "Калі мы з вамі дамовімся, калі ў нас будуць агульныя інтарэсы, то мы будзем вельмі адказнымі партнёрамі і гатовы рэалізоўваць агульныя дамоўленасці, размаўляць на любыя тэмы па любых праблемах".
Прэзідэнт высока ацаніў намаганні Вольфрама Мааса, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-германскіх адносін. "Я ўдзячны Вам за тую канструктыўную пазіцыю, якую Вы займалі, калі працавалі ў Беларусі ў якасці пасла, і рабілі ўсё магчымае, каб нашы народы былі бліжэйшымі і лепш разумелі адзін аднаго, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Вы не рабілі захадаў, якія стваралі б нейкае напружанне паміж Беларуссю і Германіяй. Вы разумееце нашу сітуацыю, добра ведаеце гісторыю нашых адносін. Вы мудра і тактычна паводзілі сябе як пасол".
У сваю чаргу Вольфрам Маас падкрэсліў, што Беларусь належыць да еўрапейскай сям'і народаў. "Працуючы ў вашай краіне, я пераканаўся ў гэтым, - адзначыў дыпламат. Я не пераацэньваю магчымасці пасла ў развіцці двухбаковых адносін. Разам з тым хачу сказаць, што мне было лёгка працаваць у Беларусі".