Супрацоўнікі МНС удастоены ордэна Пашаны і Падзякі Прэзідэнта

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі супрацоўнікі сістэмы МНС Беларусі ўдастоены ордэна Пашаны і Падзякі Прэзідэнта за ўклад у развіццё пажарна-выратавальнага спорту.

    Намеснік начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 23 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Мінскае гарадское ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Мікіта Уколаў удастоены ордэна Пашаны за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і вялікі асабісты ўклад у развіццё пажарна-выратавальнага спорту.

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі за прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і асабісты ўклад у развіццё пажарна-выратавальнага спорту аб'яўлена старшаму інспектару па фізічнай культуры і спорце аддзела па арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі і спартыўна-масавай работы цэнтра арганізацыі спартыўна-масавай работы дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС Аляксандры Пашвянчук і намесніку начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 33 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Мінскае гарадское ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Антону Тарасевічу.