Спачуванне Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам То Ламу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Генеральнаму сакратару Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам То Ламу ў сувязі з ахвярамі тайфуну "Ягі".
"В'етнамскаму народу выпала цяжкае выпрабаванне, звязанае з наступствамі тайфуну "Ягі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - На жаль, колькасць ахвяр стыхіі павялічваецца. І выклікаюць сапраўдны боль маштабы разбурэнняў".
Ад імя беларусаў і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні То Ламу, сем'ям пацярпелых, а таксама адрасаваў жыхарам В'етнама словы падтрымкі і салідарнасці.
"Жадаю, каб усе, хто лічыцца сярод прапаўшых без вестак, былі выратаваны, а тыя, хто быў вымушаны пакінуць родныя месцы, у хуткім часе змаглі вярнуцца дадому", - гаворыцца ў спачуванні.