Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі ІІ.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі вестку аб смерці гэтага выдатнага грузінскага рэлігійнага і грамадскага дзеяча.
"Яго Святасць і Блажэнства Ілія II усё жыццё прысвяціў высокім ідэалам, служачы не толькі свайму народу, але і ўсяму чалавецтву. Праз ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне міру, бяспекі, дружбы і міжрэлігійнага ўзаемаразумення, Патрыярх заваяваў асаблівае месца ў сэрцах мільёнаў людзей незалежна ад іх нацыянальнай або рэлігійнай прыналежнасці, - гаворыцца ў спачуванні. - Шматгадовае служэнне Яго Святасці Іліі II умацавала Грузінскую праваслаўную царкву, садзейнічала аднаўленню і адкрыццю соцень храмаў і манастыроў".
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні Грузінскай праваслаўнай царкве і ўсяму народу Грузіі. "Светлая памяць выдатнаму духоўнаму дзеячу, які пакінуў глыбокі след у гісторыі сваёй краіны і праваслаўнага свету", - адзначыў ён.