Спачуванне Прэзідэнту Уганды Ёверы Мусевені
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Уганды Ёверы Мусевені ў сувязі з тэрарыстычнай атакай на школу на захадзе краіны.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім смуткам і болем даведаліся пра тэрарыстычную атаку на агульнаадукацыйную школу ва Угандзе 17 чэрвеня 2023 года.
"Бязлітаснае забойства нявінных дзяцей - злачынства, якому ніколі не будзе ніякага прабачэння. Упэўнены, што арганізатары жудаснага ўчынку не пазбегнуць заслужанага пакарання, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У гэты цяжкі і журботны час я пасылаю словы падтрымкі Вам і ўсім грамадзянам вашай краіны, глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення параненым".