Спачуванне Папе Рымскаму Францыску

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Папе Рымскаму Францыску ў сувязі са смерцю Папы Рымскага на спачыне Бенедыкта XVI.

    "З пачуццём глыбокага смутку ўспрыняў трагічную навіну аб смерці Папы Рымскага на спачыне Бенедыкта XVI. Яго Святасць паклаў сваё жыццё на алтар дабра, міру, справядлівасці і любові. Ён належаў не сабе, а ўсім вернікам, усяму свету, дзяліўся святлом і мудрасцю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што бясцэнны ўклад Бенедыкта XVI у фарміраванне дастойнага свету, яго вялікая спадчына будуць захаваны і прымножаны ўсімі людзьмі добрай волі.

    "Прыміце мае шчырыя спачуванні, а таксама пажаданні мужнасці і стойкасці ў сувязі з гэтай цяжкай стратай", – гаворыцца ў спачуванні.