Нарада па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара

  • 5
  • 1:17

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня сабраў нараду па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара.

"Вельмі коратка хацеў бы сёння з вамі абмеркаваць некалькі пытанняў функцыянавання банкаўскага сектара. Нацыянальны банк прапануе далейшае развіццё асобных банкаўскіх структур з улікам перспектыў супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі інвестарамі і знешнімі контрагентамі. Але перш чым вашыя прапановы адобрыць, я хацеў бы пераканацца ў тым, што гэтыя падыходы будуць садзейнічаць вырашэнню агульнадзяржаўных задач. Дзяржава ў аснове ўсяго", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.

Прэзідэнт падкрэсліў, што рэалізацыя ўносімых прапаноў павінна пашырыць магчымасці банкаўскага сектара і дапамагчы развіццю айчынных прадпрыемстваў. "Цяганіны быць не павінна. Я ўжо вам у пачатку сказаў: для вас санкцый няма. У любой сітуацыі можна знайсці выйсце са становішча", - упэўнены Кіраўнік дзяржавы.

"Больш дэталёва прасіў бы спыніцца на пытаннях правядзення трансгранічных разлікаў. У канцы сакавіка мы ўжо абмяркоўвалі гэту тэму і дамовіліся, што там, дзе неабходна, будзем дапамагаць айчынным прадпрыемствам у правядзенні плацяжоў для замежных партнёраў і вяртанні ў краіну валютнай выручкі", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.