Cпачуванне Султану Амана Хайсаму бен Тарэку Аль Саіду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Султану Амана Хайсаму бен Тарэку Аль Саіду ў сувязі са смерцю Намесніка Прэм'ер-міністра па справах Савета Міністраў Султаната Аман Саіда Фахада бен Махмуда Аль Саіда.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шматгадовая дзейнасць Намесніка Прэм'ер-міністра стала важнейшай перадумовай сучаснага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага росту Султаната Аман. "Саід Фахад бен Махмуд Аль Саід унёс значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўных інстытутаў, паскарэнне мадэрнізацыі і паступальнага прагрэсу Амана, а таксама ў развіццё канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку з Рэспублікай Беларусь", - гаворыцца ў спачуванні.

    "Мне давялося асабіста сустракацца з гэтым выдатным дзяржаўным дзеячам, які па праву карыстаўся глыбокай павагай як на сваёй радзіме, так і за яе межамі. Назаўсёды захаваю самыя цёплыя ўспаміны аб яго мудрасці, дальнабачнасці і шчырай адданасці Аману", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў Султану Амана і ўсяму народу султаната словы спагады і падтрымкі ў гэты журботны час: "Упэўнены, што светлая памяць аб Яго Высокасці і яго служэнні Айчыне назаўсёды застанецца ў гісторыі краіны".