Спачуванне родным і блізкім заслужанага работніка адукацыі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Шымава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім заслужанага работніка адукацыі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Шымава.

    "Пайшоў з жыцця выдатны вучоны-эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, з імем якога звязана станаўленне нацыянальнай эканамічнай школы", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Шымаў, шчодра дзелячыся сваім вопытам і ведамі, унёс значны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі Беларусі, выхаваў цэлую плеяду таленавітых паслядоўнікаў.

    "Самыя добрыя ўспаміны аб ім назаўжды застануцца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт.