Спачуванне родным і блізкім народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна.

    "Прыміце спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Ножкіна Міхаіла Іванавіча. Яго творчасць пакінула яркі след у гісторыі сучаснага мастацтва. Адданыя паклоннікі шанавалі Міхаіла Іванавіча за вялікі талент, уменне даводзіць да дасканаласці любую пачатую справу, ствараць запамінальныя вобразы і характары. Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.