Спачуванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву ў сувязі з гібеллю дзяцей у выніку здарэння з мікрааўтобусам побач з горадам Гверу.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб гэтым трагічным здарэнні.
"У гэты цяжкі момант ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні Вам, а таксама ўсяму народу Зімбабвэ. Перадаю словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.