Спачуванне Прэзідэнту Філіпін Фердынанду Маркасу-малодшаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Філіпін Фердынанду Маркасу-малодшаму ў сувязі з наступствамі землетрасення, якое адбылося.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам даведаліся аб катастрафічных наступствах землетрасення каля вострава Себу.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і выказаў надзею на поўнае аднаўленне закранутых стыхіяй рэгіёнаў Філіпін.