Спачуванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну ў сувязі са смерцю Каралевы Сірыкіт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну ў сувязі са смерцю Каралевы Сірыкіт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з вялікім болем і смуткам. "Тайланд страціў "маці нацыі", якая прысвяціла жыццё свайму народу, стаўшы прыкладам міласэрнасці і непахіснай адданасці сваёй Радзіме. Імя Каралевы назаўсёды будзе ўпісана ў сусветную гісторыю дзякуючы яе каштоўнаму ўкладу ў нацыянальную і культурную ідэнтычнасць краіны", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ўсім родным і блізкім Каралевы, а таксама жыхарам Тайланда.