Спачуванне Генеральнаму сакратару ЦК Кампартыі В'етнама То Ламу і Прэзідэнту Лыонг Кыонгу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Генеральнаму сакратару ЦК Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам То Ламу і Прэзідэнту гэтай краіны Лыонг Кыонгу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі і вялікімі разбурэннямі ў выніку моцных ліўняў у цэнтральных раёнах В'етнама.

    "На жаль, ваша краіна зноў сутыкаецца з бязлітаснай стыхіяй, і гэта адклікаецца болем у сэрцах беларусаў", - гаворыцца ў спачуванні Прэзідэнту В'етнама.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Кіраўнік дзяржавы адрасаваў глыбокія спачуванні і словы падтрымкі кіраўніцтву В'етнама, родным і блізкім пацярпелых, а таксама брацкаму народу гэтай краіны.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на хуткую ліквідацыю наступстваў і стабілізацыю сітуацыі, а таксама на вяртанне параненых і прапаўшых без вестак у свае дамы, а жыхароў В'етнама - да спакойнага жыцця.