Сяргей Удовікаў вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення СК па Мінскай вобласці
Сяргей Удовікаў вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Адпаведны Указ № 215 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 ліпеня.
Сяргей Удовікаў звольнены са службы ў Следчым камітэце ў сувязі з пагадненнем бакоў з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.


