Удзел у рэспубліканскім суботніку
- 7
- 1:54
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўнік дзяржавы ў гэты дзень працаваў на рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў Мінску.
Брыгада Прэзідэнта выконвала на аб'екце работы па бетанаванні маналітных жалезабетонных бязбэлечных перакрыццяў. Разам з Прэзідэнтам працавалі спартсмены, трэнеры, кіраўніцтва Мінска, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання.
У час работы выкарыстана 30 машын бетону, у выніку заліта 240 куб.м (з іх 140 - брыгадай Кіраўніка дзяржавы).
Перш чым пачаць работу, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам рэканструкцыі стадыёна. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка далажыў, што завяршыць рэканструкцыю плануецца ў канцы 2017 года. У выніку арэна стане шматфункцыянальным спартыўна-відовішчным збудаваннем, дзе акрамя спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы самага высокага ўзроўню можна будзе праводзіць футбольныя матчы, канцэрты і іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы, арганізаваць паўнацэнны трэніровачны працэс.
Абавязковай умовай пры рэканструкцыі таксама з'яўляецца захаванне гістарычнай часткі стадыёна ў выглядзе аркады.
Аляксандр Лукашэнка ў цэлым станоўча ацаніў ход рэканструкцыі, даўшы шэраг канкрэтных даручэнняў.