Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

  • 8
  • 1:19

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Унукава.

Прэзідэнт 9 мая прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць у Мінску і Маскве.

На Краснай плошчы ў Маскве Кіраўнік дзяржавы разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на парадзе Перамогі. Парадным разлікам па маскоўскай брусчатцы пройдуць і беларускія ваеннаслужачыя.

Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы ля стэлы "Мінск горад-герой" Аляксандр Лукашэнка прыме ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.