Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
Дарагія сябры!
Вітаю ўдзельнікаў і гасцей Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.
На працягу многіх гадоў яна з'яўляецца доўгачаканай і значнай падзеяй у сферы літаратуры і кнігавыдання, аб'ядноўваючы прафесіяналаў і аматараў друкаванага слова з розных куткоў зямнога шара.
Упэўнены, што прымеркаваны да 35-годдзя СНД кніжны форум умацуе патэнцыял міжнароднага супрацоўніцтва, адкрые новыя імёны і прадставіць яркія праекты, накіраваныя на развіццё выдавецкай справы і папулярызацыю духоўна-маральных каштоўнасцей Садружнасці.
Жадаю ўсім творчых поспехаў, дабрабыту і прыемных уражанняў.
Аляксандр Лукашэнка
