Прывітанне ўдзельнікам ХХХ Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам юбілейнага, ХХХ Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
"Традыцыйна на працягу трох дзесяцігоддзяў у беларускай сталіцы збіраюцца мацнейшыя прадстаўнікі аднаго з самых дынамічных і прыгожых відаў адзінаборстваў, што сведчыць аб заслужаным прызнанні і высокім статусе гэтага першынства", - адзначыў Прэзідэнт.
Галоўныя адметныя рысы турніру, арганізаванага на ўзроўні еўрапейскіх і сусветных чэмпіянатаў, - сумленная канкурэнцыя і яркія, відовішчныя паядынкі ў атмасферы дружбы, падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам, гасцям і арганізатарам спаборніцтваў моцнага здароўя, удачы і дабра. "Няхай гарачая падтрымка беларускіх балельшчыкаў садзейнічае паспяховаму выступленню кожнага ўдзельніка мінскіх стартаў", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
