Праект па пераводзе Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц рэалізуюць у спрошчаным парадку

    Інвестыцыйны праект па пераводзе Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц будзе рэалізаваны ў спрошчаным парадку. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое 25 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Выданне распараджэння дазволіць скараціць тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і зменшыць расходы на будаўніцтва адпаведных аб'ектаў.