Прадаўжэнне нефармальнай сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Валааме
- 8
- 1:43
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 26 ліпеня прадоўжылі нефармальную сустрэчу на востраве Валаам у Карэліі.
Кіраўнікі дзяржаў напярэдадні сустрэліся на Валааме. Яны доўга размаўлялі сам-насам у нефармальнай абстаноўцы, але абмяркоўвалі ў тым ліку самыя сур'ёзныя пытанні. Сёння сустрэча прадоўжылася. У цэнтры ўвагі - міжнародны і рэгіянальны парадак дня, беларуска-расійскае супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію 25 ліпеня. З аэрапорта Санкт-Пецярбурга ён адразу ж пераляцеў на верталёце на Валаам.
Прэзідэнты разам на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскага Валаамскага мужчынскага манастыра наведалі храм Смаленскага абраза Божай Маці. Затым зайшлі ў капліцу Царскіх Пакутнікаў. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прадоўжылі размову ў закрытым фармаце.