Прывітанне ўдзельнікам дзясятай Нарады міністраў адукацыі дзяржаў – членаў ШАС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам дзясятай Нарады міністраў адукацыі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

    "Мы ўдзячны ўсім краінам за прыняцце нашай прапановы аб правядзенні Нарады на гасціннай беларускай зямлі. Рэспубліка Беларусь падзяляе і падтрымлівае ініцыятывы ШАС, гатова да канструктыўнага дыялогу і рэалізацыі сумесных праектаў", - гаворыцца ў прывітанні.

    Прэзідэнт звярнуў увагу, што ва ўмовах імклівай лічбавай трансфармацыі адукацыя і навука выступаюць асновай развіцця любой дзяржавы. І цяпер першараднымі задачамі ў гэтай галіне становяцца ўкараненне сучасных тэхналогій і навучанне спецыялістаў новай фармацыі, якія паважаюць культурныя асаблівасці і дасягненні краін ШАС.

    "Упэўнены, што разам мы зможам дасягнуць вялікіх вынікаў у справе паслядоўнага ўмацавання партнёрства ў гуманітарнай сферы, ствараючы ўмовы для абмену вопытам, пашырэння ўзаемадзеяння і далейшага нарошчвання патэнцыялу дзяржаў - членаў ШАС", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам мерапрыемства плённай работы, поспехаў, здароўя і дабрабыту.